Сертыфiкацыйнае тэставанне па беларускай мове як замежнай

Сертыфiкацыйнае тэставанне па беларускай мове як замежнай

Вучэбная лабараторыя моўнага тэставання ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» запрашае прайсці тэставанне па беларускай мове як замежнай для вызначэння ўзроўню валодання беларускай мовай.

Праходжанне тэставання дазваляе ацаніць свае веды на розных этапах навучання, а таксама павысіць сваю канкурэнтаздольнасць на рынку працы.

Для паспяховага праходжання тэставання неабходна выканаць 5 субтэстаў:

Тэст пройдзены пры сумарным выніку па ўсіх субтэстах не ніжэй за 60 %. Пры гэтым асобны субтэст таксама павінен мець не менш за 60 % правільнага выканання заданняў.

Тэставанне праходзіць у два этапы. Працяг каля 3 гадзін:

Узровень валодання мовай для праходжання тэставання па беларускай мовы як замежнай вызначаецца пры рэгістрацыі.

Тэст па беларускай мове як замежнай. Агульнае валоданне (ТБМЗ) суадносіцца з сістэмай атэстацыі ALTE і рэкамендацыямі экспертнага камітэта Савета Еўропы рэкамендацый CEFR, экзамены ў межах якіх дазваляюць вызначыць ступень авалодання камунікатыўнай кампетэнцыяй у адпаведнасці з зададзенымі стандартамі вынікаў.

Табліца 1. Узроўні валодання мовай:

УзроўніALTE

Узроўніпа“шкале ўзроўняў” Савета Еўропы

УзроўнівалоданняБМЗ

ПаказчыкіўзроўняўвалоданняБМЗ

Level5

Good User

С2 – Mastery(or proficiency)

С2 –Дасканалае валоданне

Свабоднае дасканалае валоданне мовай. Узровень носьбіта мовы

Level4CompetentUser

С1 – Effectiveoperationalproficiency(oradvanced)

С1 – Кампетэнтнае валоданне

Свабоднае кампетэнтнае валоданне мовай

Level3Іndependent

В2– Vantage(or upperintermediate)

В2 – Сярэдні(павышаны)

дастатковавысокаякамунікатыўнаяздольнасць

Здольнасць свабоднай камунікацыі ў шырокім коле сітуацый прыватнай, сацыякультурнай, вучэбнай, прафесійнай сфер зносін

Level2ThresholdUser

В1– Threshold(orintermediate)

В1–Сярэдні(парогавы)мінімальнаякамунікатыўнаяздольнасць

Здольнасць забяспечыць асноўныя камунікатыўныя патрэбы ў розных сферах зносін

Level1

WaystageUser

А2 – Waystage(or elementary)

А2 – Базавы

пачатковая камунікатыўнаякампетэнцыя

Здольнасць забяспечыць базавыя камунікатыўныя патрэбы ў побытавай, сацыяльнай і вучэбнай сферах зносін

А1 – Breakthrough(or beginner)

А1 – Элементарны(узровеньэлементарнайкамунікацыі)

Здольнасць забяспечыць элементарныя камунікатыўныя патрэбы ў абмежаваным коле побытавых сітуацый

Узоры сертыфікатаў

 

Адрас правядзення тэставання: г. Мінск, вул. Маскоўская, 15. Кошт праходжання тэставання – 300 беларускіх рублёў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 (17) 395-79-40, па электроннай пошце icec@edu.by і на сайце http://nihe.bsu.by

Форма анлайн-заяўкі: https://forms.gle/hDebRTF9f1EimaUQ7.