Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай

Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай

Паважаныя калегі!

Запрашаем на дыстанцыйны курс павышэння кваліфікацыі

«Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай»!

Прапанаваны курс складаецца з тэарэтычных і практычных распрацовак для паспяховага выкладання беларускай мовы як замежнай у разнастайных фарматах у кантэксце сучаснай адукацыйнай парадыгмы.

Тэарэтычны і практычны матэрыял знаёміць з асноўнымі пытаннямі сучаснай практыкі навучання БМЗ (асноўная рабочая платформа гэтага модулю курса – LMSMoodle). Другі модуль курса скіраваны на развіццё і ўдасканаленне педагагічнага майстэрства праз вебінары, лекцыі (у рэжыме анлайн і запісах), анлайн-сустрэчы з удзелам высокакваліфікаваных выкладчыкаў Рэспублікі Беларусь і замежжа. Акцэнтуецца ўвагу на сучасныя тэхналогіі і праекты ў галіне лінгвадыдактыкі.

На працягу курса слухач атрымлівае кансультацыйную падтрымку па пытаннях стварэння ўласных тэхналогій і інструментара пры навучанні беларускай мовы як замежнай.

Агульная колькасць гадзін, разлічаная на лекцыйныя і практычныя заняткі, вебінары і анлайн-сустрэчы, а таксама на праектную і самастойную работу – 36.

Па завяршэнні навучання слухачу выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору.

Заяўку можна даслаць на e-mail: icec@edu.by

Тэлефон: +37517 395-79-40; +37517 399-63-73, +37517 200-90-37

+375 29 776 35 67 (Viber, WhatsApp), +375 29 571 53 39 (Viber, WhatsApp)

Парадак праходжання навучання

Слухач

Мы ў сацыяльных сетках: https://www.facebook.com/icec.belarus